29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі прэм'ер заявіў, што эсмінец Defender знаходзіўся ля берагоў Крыма законна

6
Брытанскі прэм'ер заявіў, што эсмінец Defender знаходзіўся ля берагоў Крыма законна
БОРЫС ДЖОНСАН

Лондан не прызнае акупацыі паўвострава.

Кіраўнік урада Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан заявіў, што брытанскі эсмінец Defender праплываў праз Чорнае мора ў Грузію і знаходзіўся каля берагоў акупаванага РФ Крыма законна, піша «Новое время».

Пра гэта ён сказаў у чацвер, 24 чэрвеня у каментары сцвярджэння РФ, што вайсковы карабель нібыта парушыў яе мяжы.

«Я мяркую, што выкарыстанне міжнародных вод было цалкам дарэчным, і, дарэчы, важным момантам з'яўляецца тое, што мы не прызнаем расейскай анэксіі Крыма. Гэта частка суверэннай украінскай тэрыторыі», - цытуе брытанскага прэм'ера The Mirror.

З ягоных слоў, экіпаж дзейнічаў у той сітуацыі абсалютна правільна.

«Было зусім правільна, што мы баранілі права на свабоду суднаходства, як мы гэта заўсёды рабілі, выбіраючы самы кароткі шлях паміж двума пунктамі», - дадаў Джонсан.

У Мінабароны РФ сцвярджаюць, што Defender, праплываючы побач з акупаваным Расеяй Крымам, нібыта ўвайшоў у іх тэрытарыяльныя вады, у сувязі з чым памежнікі адкрылі па ім «папераджальны агонь», а бамбавік Су-24М скінуў на шляху яго руху некалькі бомбаў.

У сваю чаргу брытанскі бок гэта зняпраўдзіў, паведаміўшы, што ні бамбаванняў, ні стральбы па эсмінцы не было, а расейскія вайсковыя судны і авіяцыя вялі толькі назіранне і суправаджэнне.

Пра гэта сведчыць і відэа журналістаў BBC.

На ім чутныя папярэджання вайскоўцаў РФ, што, калі Defender не зменіць курс, яны адкрыюць агонь.

Са слоў Біла, ён сапраўды чуў нейкія стрэлы, аднак на вялікай адлегласці ад брытанскага карабля.

«Стрэлы раздаюцца, але яны далёка, па-за дасяжнасцю», - адзначыў ён.

Мяркуючы з усяго, гэта і было адказам расейцаў на адмову экіпажа эсмінца змяніць свой курс.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках