29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У дачыненні да 17-гадовага Мікіты Залатарова распачалі яшчэ адну крымінальную справу

13
У дачыненні да 17-гадовага Мікіты Залатарова распачалі яшчэ адну крымінальную справу
МІКІТА ЗАЛАТАРОЎ

Падлетка абвінавацілі ў «гвалце над супрацоўнікам СІЗА».

Непаўналетняга палітвязня Мікіту Залатарова абвінавачваюць у гвалце над супрацоўнікам органаў унутраных спраў, паведамляе тэлеграм-канал праваабарончага цэнтру «Вясна».

Адзначаецца, што новую крымінальную справу ўжо накіравалі пракурору для перадачы ў суд.

У дачыненні да падлетка, які ўжо адбывае пакаранне, распачалі яшчэ адну справу на падставе арт.364 КК (насілле ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Паводле версіі следства, Залатароў паставіў падножку старэйшаму дзяжурнаму гомельскага СІЗА, у выніку чаго той зваліўся; а таксама пагражаў намесніку начальніка ўстановы па папраўчым працэсе Хаўбок. Паводле гэтага артыкула юнаку пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі, адзначаюць праваабаронцы.

Падчас аднаго са спатканняў з бацькам Мікіта паведаміў яму, што ў турме яго білі і пагражалі са словамі: «Ты палітычны, здохнеш», - піша «Вясна»

22 лютага 17-гадовага Мікіту Залатарова прысудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі. Юнака абвінавацілі ў тым, што ён кінуў «кактэйль Молатава» пад ногі двум амапаўцам, і ў арганізацыі масавых беспарадкаў.

Паводле звестак праваабаронцаў, за ўдзел у пратэстах пасля выбараў 2020 года Беларусі акрамя Залатарова асуджаныя падлеткі Дзяніс Хазей, Сяргей Гацкевіч, Аляксандр Вінярскі, Эдуард Кудынюк. Хазей, Гацкевіч, Вінярскі і Кудынюк прысуджаныя да трох гадоў выхаваўчай калоніі, Залатароў - да пяці гадоў. Усе падлеткі прызнаныя палітвязнямі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках