29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўвяла санкцыі супраць расейскіх банкаў на акупаваных тэрыторыях

3
Украіна ўвяла санкцыі супраць расейскіх банкаў на акупаваных тэрыторыях

Указ падпісаў Уладзімір Зяленскі.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падпісаў указ, якім увёў у дзеянне пастанову РНБА аб увядзенні санкцый супраць расейскіх банкаў, якія працуюць на акупаваных тэрыторыях. Дакумент, датаваны 24 чэрвеня, з'явіўся на сайце Офіса кіраўніка дзяржавы.

Пад трохгадовыя абмежаванні патрапілі 55 банкаў, сярод якіх:

«Ашчадбанк Расеі»;

«Аграінвестыцыйны камерцыйны банк»;

«Адэлантбанк»;

«БайкалБанк»;

«Банк Масквы»;

«Бізнэс для бізнэсу»;

«Верхневолжская»;

«Газпром Банк»;

«Генбанка»;

«Джаст Банк» і іншыя.

Таксама санкцыі ўвялі супраць трох фізічных асоб:

Аляксандр Анекаў - заснавальнік АТ «Севастопальскі марскі банк»;

Лідзія Анекава - заснавальніца АТ «Севастопальскі марскі банк»;

Раман Святы - судовы прыстаў-выканаўца так званай «Управы Федэральнай службы судовых прыставаў у Рэспубліцы Крым».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках