16 верасня 2021, Чацвер, 14:48
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: Новыя санкцыі беспрэцэдэнтныя, гэта вельмі сур'ёзны ўдар па ўладах

12
Эксперт: Новыя санкцыі беспрэцэдэнтныя, гэта вельмі сур'ёзны ўдар па ўладах

Варта чакаць фінансавых наступстваў ужо найбліжэйшым часам.

Забарона на імпарт нафтапрадуктаў у ЕЗ – нечаканы захад, які будзе мець сур'ёзныя наступствы для бюджэту, заявіў «Беларускаму партызану» дырэктар інстытута «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч.

- Сярод іх - забарона імпарту ў ЕЗ нафтапрадуктаў і калійных угнаенняў з Беларусі, забарона доступу на фінансавыя рынкі Еўрапарламента Менску, а таксама дзяржаўным фінансавым інстытутам і суб'ектам. Як агулам ацэніце гэтыя захады?

- Трэба дачакацца апублікавання афіцыйнага дакумента, але калі такія санкцыі сапраўды прынятыя, то гэта, безумоўна, беспрэцэдэнтная пастанова. Упершыню Еўразвяз уводзіць сектаральныя эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі.

Да 2020 года санкцыі супраць беларускіх уладаў увогуле мелі сімвалічны характар, яны тычыліся фізічных асоб і некаторых асобных прадпрыемстваў.

Калі названыя захады будуць паслядоўна ўжывацца, гэта стане вельмі сур'ёзным ударам для беларускага экспарту і беларускіх уладаў. Варта чакаць сур'ёзных фінансавых наступстваў ужо найбліжэйшым часам.

- Ці чакалі вы ўвядзення забароны на імпарт нафтапрадуктаў з Беларусі?

- Не, я думаў, што хутчэй за ўсё нафтавую прамысловасць не крануць, а пачнуць з забароны на імпарт калію і іншых накірункаў.

Нафтапрадукты былі асноўным таварам, які Беларусь прадавала ў Еўропу (паводле звестак СМІ, продаж нафтапрадуктаў у ЕЗ прыносіў Беларусі апошнім часам ад аднаго да трох мільярдаў даляраў штогод - заўв. БП).

Нечакана, што санкцыі ў дачыненні да іх імпарту былі прынятыя, бо гэта самы адчувальны артыкул экспарту ў Еўропу для беларускіх уладаў.

- Прэм'ер Галоўчанка разглядаў магчымасць падзення ВУП на 3% у выніку санкцый.

- Я не эканаміст, мне складана ацэньваць магчымы ўзровень падзення беларускай эканомікі. Але што дакладна можна сказаць: гэта будзе сур'ёзнае выпрабаванне для яе.

Прычым варта казаць нават не пра памеры ВУП, а пра сітуацыю з бюджэтам: продаж нафтапрадуктаў быў істотным артыкулам яго папаўнення. Як будзе развязвацца праблема расту дэфіцыту бюджэту - вялікае пытанне.

Калі забарона на імпарт беларускіх нафтапрадуктаў будзе насіць татальны характар, не будуць прыдуманыя схемы ў яе абыходжанні, то цяжка ўявіць, дзе ўлады знойдуць грошы на закрыццё ўзніклых дзірак у паступленнях у бюджэт.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».