У JPMorgan спрагназавалі зніжэнне біткойна да $25 тысяч
12- 24.06.2021, 19:06
- 2,424
За мінулы месяц біткойн патаннеў на 11%.
Аналітыкі інвестыцыйнага банка JPMorgan спрагназавалі, што кошт біткойна можа знізіцца да $25 тысяч, піша Bloomberg. На думку аналітыкаў, зніжэнне катыровак можа справакаваць магчымы продаж паёў біткойн-фонду Grayscale Bitcoin Trust па заканчэнні шасцімесячнага перыяду блакіроўкі. У JPMorgan адзначылі, што захоўваюць негатыўны прагноз па біткойну нягледзячы на тое, што яго кошт вярнуўся да адзнакі $34 тысячы пасля падзення да $28,8 тысячы 22 чэрвеня, паведамляе РБК.
«Нягледзячы на адскок на гэтым тыдні, мы не хочам адмаўляцца ад свайго негатыўнага прагнозу для рынкаў біткойна і крыптавалюты агулам. Насуперак некаторага паляпшэння, нашы сігналы агулам застаюцца мядзведжымі», - растлумачылі ў банку.
Паводле ацэнкі аналітыкаў, у бягучых умовах рэальны кошт галоўнай крыптавалюты знаходзіцца ў дыяпазоне $23-35 тысяч.
Grayscale Bitcoin Trust функцыянуе аналагічна ETF, бо забяспечваецца і адпавядае кошту біткойна. Ён не зарэгістраваны Камісіяй каштоўных папер і біржаў ЗША (SEC), таму да яго маюць доступ толькі акрэдытаваныя інвестары. 23 чэрвеня стала вядома, што ў гэты фонд інвеставала кампанія ARK Invest Кэці Вуд.
22 чэрвеня кошт біткойна ўпершыню са студзеня апускаўся да адзнакі $28,8 тысячы 24 чэрвеня ў Менску ён гандлюецца па $34 тысячы. За мінулы месяц біткойн патаннеў на 11%.