25 красавiка 2024, Чацвер, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з 25 чэрвеня пачынаюць працаваць дадатковыя пункты вакцынацыі

23
У Менску з 25 чэрвеня пачынаюць працаваць дадатковыя пункты вакцынацыі

Вось дзе можна будзе прышчапіцца.

У Менску з пятніцы, 25 чэрвеня, пачынаюць працаваць дадатковыя пункты вакцынацыі супраць каранавіруса. Яны адкрыюцца ў буйных гандлёвых сетках, а таксама ў забаўляльных цэнтрах. Інфармацыя пра гэта была размешчаная ў тэлеграм-канале «Минск. Официально».

Зрабіць прышчэпку супраць каранавіруса ў Менску з 25 чэрвеня можна будзе па наступных адрасах:

ЦУМ (праспект Незалежнасці, 54);

Камароўскі рынак (вуліца В. Харужай, 8);

ГУМ (праспект Незалежнасці, 21);

«Галерэя Менск» (праспект Пераможцаў, 9);

Гандлёвы цэнтр «МОМА» (Партызанскі праспект, 150а);

У Менгарвыканкаме ўдакладнілі, што спіс адрасоў будзе дапоўнены.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках