28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Нідэрландаў заявіў, што не мае намеру ўдзельнічаць у саміце ЕЗ, калі там будзе Пуцін

8
Прэм'ер Нідэрландаў заявіў, што не мае намеру ўдзельнічаць у саміце ЕЗ, калі там будзе Пуцін
МАРК РУТЭ

Прычынай такога рашэння з'яўляецца катастрофа малайзійскага Boeing рэйса MH17.

Прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ не мае намеру ўдзельнічаць у саміце Еўразвязу, калі на яго будзе запрошаны прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін. Пра гэта Рутэ сказаў 24 чэрвеня журналістам перад самітам ЕЗ, паведамляе NOS.

Ён падкрэсліў, што не будзе ўдзельнічаць у такім саміце «ні ў якім разе».

Тэлерадыёкампанія адзначае, што прычынай такога рашэння з'яўляецца катастрофа малайзійскага Boeing рэйса MH17, які быў збіты ў небе над Данбасам у 2014 годзе. У траўні 2018 года Нідэрланды і Аўстралія афіцыйна абвінавацілі Расею ў катастрофе рэйса MH17.

Разам з тым, Рутэ сказаў, што не супраць, каб з Пуціным сустракаліся кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен ці старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках