У ЗША амаль усе смерці ад COVID фіксуюць сярод не вакцынаваных хворых
19- 24.06.2021, 21:51
- 8,310
Прышчэпкі сапраўды эфектыўныя.
У Злучаных Штатах амаль усе смяротныя выпадкі ад COVID-19 прыпадаюць на людзей, якія не былі вакцынаваныя. Такія звесткі з'яўляецца ашаламляльнай дэманстрацыяй таго, наколькі эфектыўнымі аказаліся прышчэпкі.
Пра гэта паведамляе выданне Associated Press.
Адзначаецца, што з больш чым 853 тысяч шпіталізацый праз каранавірус менш за 1200 (прыкладна 0,1%) тычыліся цалкам прышчэпленых амерыканцаў.
Акрамя таго, у траўні менш за 150 жыхароў Злучаных Штатаў (прыкладна 0,8%) з больш за 18 тысяч памерлых ад COVID-19 лічыліся цалкам вакцынаванымі ад каранавіруса.
У пачатку гэтага месяца былы дарадца адміністрацыі Байдэна ў пытаннях COVID-19 Эндзі Славіт выказаў здагадку, што ад 98% да 99% амерыканцаў, якія паміраюць ад каранавіруса, не вакцынаваныя.