29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явіліся падрабязнасці бойкі, у якой АМАПавец забіў вайсковага камісара

100
З'явіліся падрабязнасці бойкі, у якой АМАПавец забіў вайсковага камісара

Бойка адбылася ў Асіповічах.

У Асіповічах у мінулую суботу загінуў вайсковы камісар Рэчыцкага і Лоеўскага раёнаў палкоўнік Сяргей Пляскі, паведамляе tut.by. Гэтую інфармацыю журналістам пацвердзілі некалькі знаёмых вайсковага камандзіра.

Пляскі быў у Асіповічах у службовай выправе на вайсковых вучэннях. Пасля заканчэння вучэнняў, ён прыйшоў з калегамі ў рэстарацыю. Там узнік канфлікт з іншай кампаніяй.

«Потым, быццам, усе супакоіліся, выйшлі на двор. Затым хлопцы зноў нешта не падзялілі. Адзін ударыў другога. Той упаў з лесвіцы і стукнуўся аб плітку», - распавёў сведка падзей.

Медыкі спрабавалі рэанімаваць мужчыну, але беспаспяхова.

Яшчэ адзін суразмоўца партала распавёў журналістам, што бачыў запіс з відэакамер рэстарацыі. Паводле ягоных слоў, удар быў толькі адзін - нагой у галаву. Пасля чаго мужчына ўпаў і памёр.

Мясцовыя жыхары кажуць, што пазналі аўтара смяротнага ўдару. Нібыта яго клічуць Уладзіслаў. Ён родам з Асіповічаў, і тут дагэтуль жывуць ягоныя сваякі. Яшчэ пра яго вядома, што ён працуе ў сілавых структурах. Паводле інфармацыі Telegram-каналаў - у АМАП.

Паводле інфармацыі партала Рэчыца LIVE, які таксама паведамляе пра гібель вайсковага камісара, паводле гэтага факту распачатая крымінальная справа.

Напісаць каментар 100

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках