29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады заявілі, што энэргію з БелАЭС не ўдасца выкарыстоўваць для бытавых патрэб

131
Улады заявілі, што энэргію з БелАЭС не ўдасца выкарыстоўваць для бытавых патрэб

Экспарт таксама практычна немагчымы.

Электрасеткі Беларусі маюць недастатковую прапускную здольнасць для таго, каб выкарыстоўваць электраэнергію БелАЭС на ацяпленне і бытавыя патрэбы, патрэбная рэканструкцыя сетак коштам 1,5 млрд. рублёў, піша select.by.

Пра гэта расказаў першы намеснік генеральнага дырэктара - галоўны інжынер ДВА «Белэнэрга» Уладзімір Баброў.

Ён падкрэсліў, што магчымасць выкарыстання электрычнай энэргіі для патрэб ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы залежыць ад наяўнасці прапускной здольнасці паветраных ліній электраперадачы з напругай 0,4-10 кВ. А беларускія электрасеткі, высвятляецца, маюць недастатковую прапускную здольнасць, таму для зніжэння іх зносу і забеспячэння ўмоў для павелічэння выкарыстання электраэнэргіі патрабуецца будаўніцтва альбо рэканструкцыя блізу 2,7 тысяч км электрасетак на год.

Грошы на гэта патрэбныя немаленькія.

Адзначым, што краіны Балтыі і Польшча ўжо адмовіліся ад імпарту энэргіі з БелАЭС. Украіна таксама заявіла, што далучыцца да гэтай пастановы.

Напісаць каментар 131

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках