20 красавiка 2024, Субота, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гомельтранснафта» нечакана спыніла пастаўкі нафты ў Польшчу

7
«Гомельтранснафта» нечакана спыніла пастаўкі нафты ў Польшчу

Афіцыйная прычына - рамонт на нафтаправодзе «Дружба».

«Гомельтранснафта» з 12:00 9 чэрвеня спыняе на чатыры дні перапампоўванне нафты ў кірунку Адамавай Заставы (Польшча) для правядзення работ на беларускім адцінку нафтаправода «Дружба».

Пра гэта паведаміў журналістам афіцыйны прадстаўнік «Транснафты» Ігар Дзёмін, цытуе «Радыё Свабода».

Нафтаправод «Дружба» забяспечвае пастаўкі нафты на беларускія НПЗ і яе транзіт у ЕЗ. У Польшчы пра гэта напісалі многія буйныя СМІ, якія акцэнтуюць увагу на тым, што працы абвешчаныя ў тэрміновым парадку.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках