28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Кутузаў: Спадзяюся, што нешта зменіцца і Шкурын зноў будзе гуляць за зборную

Віталь Кутузаў: Спадзяюся, што нешта зменіцца і Шкурын зноў будзе гуляць за зборную
ВІТАЛЬ КУТУЗАЎ

Экс-форвард нацыянальнай каманды Беларусі падтрымаў футбаліста, які выступіў за перамены.

Былы форвард каманды Беларусі Віталь Кутузаў пракаментаваў адмову Іллі Шкурына з палітычных прычын выступаць за зборную сваёй краіны, паведамляе «Трибуна».

«Складана сказаць, ці будзе Шкурын гуляць у зборнай Беларусі, выступаючы за «Дынама» Кіеў. Яму пагражалі на радзіме нават рэпрэсіўнымі метадамі - адправіць у войска, скардзіліся ва УЕФА.

Я думаю, што гэта выбар кожнага чалавека выказаць сваю пазіцыю. Калі ён так сказаў, значыць, у яго былі прычыны. Гэта асабістая справа кожнага, гуляць у зборнай ці не, спяваць гімн ці не. Яго асноўны час працы гэта клуб, там ён атрымлівае заробак, выконвае ўмовы кантракту. Зборная яго нічым не трымае, акрамя патрыятычных нотак.

Хоць ён і малады хлопец, але прыняў узважанае рашэнне не выступаць за каманду Беларусі. Самае галоўнае, каб гэта не адбілася на яго кар'еры. Бо нават такога ўзроўню футбалістаў у Беларусі не шмат. Спадзяюся, калі-небудзь нешта зменіцца і ён зноў будзе гуляць за зборную, калі будзе адпавядаць патрабаванням галоўнага трэнера. На жаль, ва ўмовах, якія ёсць цяпер, напэўна, гэта немагчыма», - сказаў Кутузаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках