24 красавiка 2024, Серада, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус стаў кіраўніком Кракаўскай філармоніі

1
Беларус стаў кіраўніком Кракаўскай філармоніі

Яшчэ нядаўна Аляксандр Хумала быў галоўным дырыжорам беларускай капэлы «Санорус».

Беларускі дырыжор Аляксандр Хумала паказвае новае працоўнае месца ў Кракаўскай філармоніі. На мінулым тыдні яго абвясцілі мастацкім кіраўніком. Яшчэ нядаўна Аляксандр быў галоўным дырыжорам беларускай капэлы «Санорус», але там яму далі зразумець, што ў яго паслугах больш не маюць патрэбу.

А так як беларусы на гэтым тыдні адзначаюць Купалле, «Белсат» завітаў на непрыгладжаннае, але чароўнае Купалле ў звычайнай беларускай вёсцы. Спачатку жыхары Лагуноў з песнямі і танцамі ідуць па вуліцы, а гаспадары падворкаў рыхтуюць для іх пачастунак. А потым ладзяцца скачкі праз вогнішча і спяваюць «Купалінка».

Нарэшце, мы зазірнулі на чырвоныя дарожкі ў Канах. Канскі кінафестываль вярнуўся на бульвар Круазет пасля больш чым двухгадовага перапынку. У гэтым годзе галоўны кінаагляд свету працуе амаль у поўным рэжыме: з гучнымі прэм'ерамі, кіназоркамі ў шыкоўных уборах і інтрыгай наконт таго, хто ж атрымае Залатую пальмавую галіну.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках