25 красавiка 2024, Чацвер, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рыхтуйцеся, неўзабаве мы застанёмся дома

Рыхтуйцеся, неўзабаве мы застанёмся дома
Фота: ТАСС

Пара дапамагчы старычыне знайсці выхад з лабірынта і дабрацца да клеткі.

У Беларусі ўсё «стабільна». Стабільна падаюць заробкі, стабільна растуць цэны прадуктаў, стабільна расце даляр.

Тым часам Лукашэнка нахабна рабуе краіну: вывозіць лес, прапіхваюць тытунь кантрабандай у кожную дзірку кожнай фуры, якая выязджае за мяжу, злівае ўвесь золатавалютны запас на ўтрыманне даляра, каб у грамадстве не пачалася паніка. Да таго ж, гэта адна з нямногіх рэчаў, якую яму не ўдасца ўпіхнуць у свой партфель.

Ягоныя халуі тым часам выдатна разумеюць, што баляваць ім засталося нядоўга. Нам стала вядома, што падчас ператрусаў у актывістаў і проста выпадковых людзей з кватэр выграбаюць усе грошы, якія ім атрымоўваецца знайсці. Бізнэс паступова закрываецца, магчыма, расчышчаецца тэрыторыя для лысага сябра.

Можа, пара дапамагчы старычыне знайсці выхад з лабірынта і дабрацца да клеткі?

Рыхтуйцеся. Неўзабаве мы застанёмся дома.

Тэлеграм-канал «Беларускага аб'яднання працоўных» (БАР)

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках