25 красавiка 2024, Чацвер, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У палаце №6 дзень адчыненых дзвярэй

26
У палаце №6 дзень адчыненых дзвярэй

У Беларусі гэтаму гарачкаваму трызненню ўжо ніхто не верыць.

Што Лукашэнку сапраўды пакуль удаецца, дык гэта ўдаваць дурня на сустрэчах з Пуціным, і выстаўляць таго нейкім прыдуркаватым.

Вось сядзіць такі цар ўсяе Русі, карыфей усіх навук і аўтар фундаментальнай працы аб Украіне і выслухоўвае трызненні. Прычым аднатыпныя.

То там Нік з Майкам і Мэркель прызнаюцца Лукашэнку ў атручванні Навальнага, то Байдэн з літаратуразнаўцам і юрыстам рыхтуюцца забіць Лукашэнку - «хто ж цябе, Вова, тады зашчышчыт»? То хамас (з маленькай літары) шле тэлеграмы авіядыспетчару праз КДБ, то спячыя дыверсійныя суполкі прачынаюцца і айда языкі прапагандыстам рэзаць і індывідуальны тэрор ладзіць.

Не ведаю як у Расеі, выхаванай на Кашпіроўскім ды Жырыноўскім, а ў Беларусі гэтаму гарачкаваму трызненню ўжо ніхто не верыць. Даўно.

А Пуцін на шматмільённую аўдыторыю паказвае, што верыць, і толькі крэндзелі, якія ён кожны раз выпісвае нагамі, седзячы ў крэсле, становяцца ўсё больш мудрагелістымі.

Ці ўсё ж гэта ў ягоным разуменні трэба, каб Савецкі Саюз хутчэй надышоў?

Выслухаўшы апакаліптычную балбатню Лукашэнкі аб тым, што ўся Беларусь ператварылася ў дыверсантаў, якія з-за кожнага рога пагражаюць абаронцам цела дыктатара і яму самому, Пуцін звычайна прамаўляе што-небудзь накшталт таго: «Беларусь засталася для Расеі вялікім і надзейным партнёрам у сферы эканомікі». Або так: «Расея застаецца ключавым гандлёва-эканамічным партнёрам БелОРУССсии - мы назіраем значны рост тавараабарачэння». А то і зусім прыцісне: «У нас дзейнічаюць камісіі высокага ўзроўню, якія займаюцца гэтымі пытаннямі».

А потым грошай паабяцае і суцешыць сваім поўным разуменнем убогай нянавісці да Захаду, маўляў, сам такі.

Гэта што, сур'ёзна?

Гэта вось так проста: наплесці кашалёў і атрымаць за гэта грошы расейскіх падаткаплатнікаў?

Гэта вось так у ядзернай дзяржаве прымаюцца пастановы?

Відавочна, што ў палаце №6 дзень адчыненых дзвярэй.

Андрэй Саннікаў, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках