24 красавiка 2024, Серада, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алімпійцам з РФ выдалі памятку для размовы з журналістамі ў Токіё

19
Алімпійцам з РФ выдалі памятку для размовы з журналістамі ў Токіё

У ёй пазначаныя забароненыя тэмы.

Расейскім спартоўцам, якія возьмуць удзел у летніх Алімпійскіх гульнях у Токіё, разаслалі інструкцыю, як ім варта паводзіць сябе з журналістамі. Пра гэта паведаміла ў сераду, 14 ліпеня, газета «Ведомости», якой удалося азнаёміцца з адпаведным напамінкам, падрыхтаваным Алімпійскім камітэтам Расеі (АКР), паведамляе «Нямецкая хваля».

АКР апавясціў спартоўцаў, што перад Гульнямі ім паступіць мноства запытаў на інтэрв'ю, у тым ліку якія носяць «правакацыйны характар». Аўтары дакумента перасцерагаюць, што неасцярожны адказ, на які атлетаў могуць умела «развесці» спецыяльна навучаныя людзі», негатыўна адаб'ецца на кар'еры спартоўца. У многіх выпадках, прадпісана ў памятцы, адказваць на палітычныя пытанні лепш стандартнай фразай - «Без каментароў». У той жа час прыведзеныя прыклады адказаў на пытанні на розныя тэмы.

Напрыклад, пытанні аб Крыме і вайне на Данбасе рэкамендавана не абмяркоўваць зусім, адзначыўшы толькі, што «спорт павінен заставацца па-за палітыкай». Алімпійцам таксама прапануецца стрымана рэагаваць на пытанне аб допінгавых скандалах у расейскім спорце. Спартоўцам рэкамендавана адказваць, што самі яны допінг ніколі не ўжывалі, а санкцыі супраць Расеі варта было б каментаваць тым, хто іх уводзіў. Прыкладна ў тым жа духу прапануецца адказваць на пытанне пра нейтральны статус алімпійцаў РФ у Токіё: маўляў, яны ў кожным выпадку прадстаўляюць сваю радзіму і, зразумела, хацелі б чуць гімн Расеі на Гульнях.

Таксама атлетаў заклікалі «не паддавацца на правакацыі ў сацсетках».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках