19 красавiка 2024, Пятніца, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэсі вызначыўся з клубам, у якім прадоўжыць кар'еру

5
Мэсі вызначыўся з клубам, у якім прадоўжыць кар'еру
ФОТА: MUTSU KAWAMORI/AFLO/GLOBAL LOOK PRESS

У аргенцінскага футбаліста скончыўся кантракт з «Барселонай».

Аргенцінскі нападнік Ліянэль Мэсі, у якога скончыўся кантракт з Барселонай, наважыў застацца ў каталонскім клубе, паведамляе «Новое время» са спасылкай на Diario Sport.

Паводле інфармацыі крыніцы новы кантракт Мэсі з Барселонай будзе разлічаны на пяць гадоў.

Перамовы знаходзяцца на завяршальнай стадыі, а афіцыйна аб угодзе будзе абвешчана ў канцы ліпеня.

Аргенцінец нават пагадзіўся на ўдвая меншы заробак, бо клуб знаходзіцца не ў найлепшым фінансавым становішчы.

Адзначаецца, што грошы не былі ключавым пытаннем падчас перамоваў і, пайшоўшы на памяншэнне заробку, ён хоча паказаць прыклад аднаклубнікам.

Напярэдадні стала вядома, што французскі ПСЖ адмовіўся ад ідэі набыцця Мэсі, якім цікавіўся цягам доўгага часу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках