18 красавiка 2024, Чацвер, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кацярына Сныціна: Мы не супакоімся да перамогі!

2
Кацярына Сныціна: Мы не супакоімся да перамогі!
КАЦЯРЫНА СНЫЦІНА
ФОТА: INSTAGRAM

Бітва за свае правы і свабоду ў самым разгары.

Экс-капітанка нацыянальнай каманды Беларусі ў баскетболе Кацярына Сныціна пракаментавала сённяшнія ператрусы і затрыманні, якія закранулі праваабаронцаў «Вясны», Беларускую асацыяцыю журналістаў і больш за дзесяць іншых арганізацый.

«Сёння спіс затрыманых ужо перавысіў адзнаку 11 чалавек. І ён прадаўжае расці. Ставіцца “нармальна” або спакойна да гэтага не варыянт. Я ніколі не застаюся ў баку ад такіх падзей у краіне.

Такія чорныя дні павінны нагадваць пра тое, што бітва за свае правы і волю не скончаная. Яна ў самым разгары. Нам трэба быць мацнейшымі, падтрымліваць адно аднаго і верыць, што ўсё ў нас атрымаецца. Такія падзеі не павінны стаць прымальнымі ў грамадстве, мы не павінны спакойна ставіцца да таго, што чыноўнікі кажуць пра знішчэнне грамадзянскай супольнасці. Мы не павінны прызвычаіцца да думкі пра тое, што АМАП можа ўвайсці ў нашыя дзверы ў любую хвіліну! Але пакуль грамадзянская супольнасць існуе, гэты рэжым не зможа прадаўжаць сваё спакойнае існаванне.

Мы не супакоімся ДА ПЕРАМОГІ! Хоць што гэта я, мы і пасля перамогі не супакоімся! Верым, можам, пераможам!» – напісала Сныціна ў Instagram.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках