25 красавiка 2024, Чацвер, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герасіменя: У алімпійскай камандзе ёсць сем спартоўцаў, якія падпісалі ліст за сумленныя выбары

9
Герасіменя: У алімпійскай камандзе ёсць сем спартоўцаў, якія падпісалі ліст за сумленныя выбары
АЛЯКСАНДРА ГЕРАСІМЕНЯ

Знакамітая плыўчыха распавяла, за каго заўзець беларусам у Токіа.

Аляксандра Герасіменя, кіраўніца BSSF, распавяла брусэльскаму выданню «Brussels Morning» пра ціск на беларускіх спартоўцаў перад маючай адбыцца Алімпіядай.

«Гісторыя ведае, што дыктатарскія рэжымы робяць са сваімі ворагамі. У сучасных беларускіх рэаліях вы як мінімум страціце магчымасць працягнуць спартыўную кар'еру. Вас выключаць з каманды.

Другая стадыя - вымушаная эміграцыя і крымінальны пераслед. Мая гісторыя - добры таму прыклад. У краінах з дыктатурай, калі вы выступаеце супраць прэзідэнта, вы выступаеце супраць сваёй краіны. Такія рэаліі...

У алімпійскай камандзе ёсць сем спартоўцаў, якія падпісалі ліст за сумленныя выбары і супраць гвалту. Ціск, з якім ім давялося сутыкнуцца апошнім часам, быў велізарным: пагрозы, звальненні, страты стыпендый, стварэнне праблем у арганізацыі трэніровак і ўдзелу ў спаборніцтвах. Тое, што ім давялося пераадолець, яны вытрымалі, здабылі ліцэнзіі і паедуць на Гульні ў Токіа. Я ўпэўнена, што беларусы будуць асабліва заўзець за гэтых спартоўцаў!» - сказала Герасіменя.

Нагадаем, што са спартоўцаў, якія адабраліся на Алімпіяду-2020, Дзмітрый Асанаў (бокс), Вольга Мазуронак, Дар'я Барысевіч, Эльвіра Герман, Марыя Жодзік (усе - лёгкая атлетыка), Яўген Цуркін (плаванне), Карына Казлоўская (стральба з лука) падпісалі ліст за сумленныя выбары і супраць гвалту.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках