25 красавiка 2024, Чацвер, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саліст «Хору Турэцкага» памёр ад каранавіруса

4
Саліст «Хору Турэцкага» памёр ад каранавіруса
ФОТА: TURETSKYCHOIR/VK

Барыс Горачоў памёр на 50-м годзе жыцця.

Саліст «Хору Турэцкага» Барыс Горачоў памёр ад каранавіруснай інфекцыі, паведамілі РБК у прэс-службе калектыву. Ён памёр на 50-м годзе жыцця.

«Мы вельмі ўсе смуткуем і не можам знайсці словы. Ён тры тыдні знаходзіўся ў шпіталі пад пільным наглядам лекараў. Рабілася ўсё магчымае», - сказаў суразмоўца РБК.

На Instagram-старонцы ансамбля напісалі, што Барыс быў «пазітыўным і жыццярадасным» чалавекам. «Нават калі апынуўся шпіталізаваны, пісаў нам смс, што ўсё будзе добра!» - гаворыцца ў публікацыі.

Артыст выступаў у «Хоры Турэцкага» з 2003 года і быў уладальнікам лірычнага барытона. Да гэтага ён выконваў духоўную расейскую музыку ў хоры «Акафест» і выступаў у складзе ансамбля «Перасвет».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках