23 красавiка 2024, aўторак, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ паведамілі падрабязнасці пра тэрміновую эвакуацыю Лукашэнкі з Віцебска

163
СМІ паведамілі падрабязнасці пра тэрміновую эвакуацыю Лукашэнкі з Віцебска

Дыктатару стала дрэнна праз спякоту?

Учора шэраг незалежных СМІ і многія тэлеграм-каналы паведамілі пра тое, што Лукашэнку на «Славянскім базары» у Віцебску стала дрэнна і ён тэрмінова вылецеў у Менск.

Тэлеграм-канал «Рэальная Беларусь» удакладніў абставіны тэрміновай эвакуацыі Лукашэнкі з Віцебска.

«Лукашэнку сапраўды стала дрэнна, хутчэй за ўсё праз спякоту падняўся ціск», - піша тэлеграм-канал.

Відавочцы паведамілі рэдакцыі канала, што дыктатар тэрмінова пакінуў сваю лоджыю. Пазней з'явілася інфармацыя, што яго эвакуавалі з Віцебска на гелікаптэры: «Толькі што ўзляцеў гелікаптэр, як мяркуецца Таракан паляцеў. Узлёт быў з вайсковай часткі дэсантнікаў у Віцебску».

З іншых звестак, дыктатара вывезлі на прыватным самалёце. Пра гэта паведамляюць украінскія СМІ са спасылкай на Naviny.by:

«У Сеціве з'явіліся паведамленні аб значным пагаршэнні стану Лукашэнкі. Падчас візіту ў Віцебск Лукашэнку стала дрэнна, і ён тэрмінова вылятае ў Менск. Гэтую інфармацыю распаўсюдзіў беларускі сайт Naviny.by. Паводле непацверджаных звестак, праз спёку ў Лукашэнкі падняўся ціск. Зараз яго даставілі на прыватным самалёце ў Менск».

Учора таксама праз дрэннае самаадчуванне з'ехаў з Віцебску спявак Мікалай Баскаў.

Напісаць каментар 163

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках