23 красавiка 2024, aўторак, 21:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілан Маск расказаў, калі пабудуе горад на Марсе і колькі гэта будзе каштаваць

49
Ілан Маск расказаў, калі пабудуе горад на Марсе і колькі гэта будзе каштаваць

Спачатку будзе створаны флот для адпраўкі каланістаў.

Генеральны дырэктар Tesla і Space X Ілан Маск расказаў, калі пабудуюць горад на Марсе і колькі гэта будзе каштаваць.

Пра гэта мільярдэр-вынаходнік паведаміў у Twitter.

«Ад 800 да 1000 за год (рухавікоў Raptor – рэд.). Прыкладна столькі трэба, каб за 10 гадоў стварыць флот, неабходны для пабудовы самадастатковага горада на Марсе. Самому гораду, верагодна, спатрэбіцца блізу 20 гадоў, таму мы спадзяемся, што ён будзе пабудаваны прыкладна да 2050 года», – гаворыцца ў паведамленні.

У сувязі з тым кампанія Маска Space X павялічыць вытворчасць ракетных рухавікоў Raptor, з дапамогай якіх атрымаецца адправіць людзей на Марс.

Раней Ілан Маск заявіў, што кошт стварэння такога самадастатковага горада на Марсе можа абысціся на некалькі трыльёнаў даляраў.

Таксама ён пацвердзіў, што ягоныя кампаніі могуць аднавіць транзакцыі з выкарыстаннем біткойнаў, калі для майнінгу будзе выкарыстоўвацца чыстая энэргія.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках