У Швецыі вынайшлі бетон для захоўвання электраэнэргіі
3- 17.07.2021, 16:36
- 4,022
Інавацыйны бетон зможа забяспечыць будынкі 4G-злучэннем, сілкаваць энэргіяй святлодыёдныя лямпы.
Даследнікі з Універсітэта Чалмерса ў Швэцыі распрацавалі акумулятарную батарэю, якая ўбудоўваецца ў цэмент будынка, піша euro-pulse.ru.
Такі інавацыйны бетон будзе захоўваць электраэнэргію і зараджацца пасля яе вычэрпвання. Ён зможа забяспечыць будынкі 4G-злучэннем, сілкаваць энэргіяй святлодыёдныя лямпы або папросту служыць аб'ёмным сховішчам электраэнэргіі, якую можна будзе выкарыстоўваць у кожны момант.
Гэты бетон у асноўным складаецца з сумесі на аснове цэменту c дадаваннем вугляродных валокнаў. Гэта робіць матэрыял трывалым і павялічвае яго энэргаправоднасць.
Акумулятарная батарэя на цэментавай аснове мае сярэднюю шчыльнасць энэргіі на 7 Ват-гадзін на квадратны метр, што з'яўляецца адносна нізкім паказчыкам у параўнанні са звычайнымі батарэямі. Аднак дзякуючы вялікаму аб'ёму бетону ў будынках (напрыклад, у шматкватэрным доме) сістэма здольная вырабляць значную колькасць энэргіі.
У Швэцыі актыўна распрацоўваюцца і тэстуюцца інавацыйныя тэхналогіі. Сёлета краіна паўторна стала найлепшай сярод краін ЕЗ у Еўрапейскім рэйтынгу інавацый.