19 красавiка 2024, Пятніца, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будуць рабіць пластыку: медыкі распавялі пра стан пацярпелых ад удару маланкі пад Менскам

12
Будуць рабіць пластыку: медыкі распавялі пра стан пацярпелых ад удару маланкі пад Менскам

Лекары рыхтуюцца да правядзення аператыўных умяшанняў.

Стан пацыентаў, пацярпелых напярэдадні ад удару маланкі на возеры ў Стайках, ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

«Цяпер лекары рыхтуюць іх да правядзення аператыўных умяшанняў. Гэта будзе комплекс хірургічнага лячэння з выдаленнем пашкоджаных апёкамі тканак і наступным правядзеннем пластыкі», - сказана ў паведамленні.

Нагадаем, што ў шпіталі Менска ўвечары 17 ліпеня паступіла чацвёра маладзёнаў, у якіх былі дыягнаставаныя электратраўмы.

На месцы трагедыі працавалі чатыры брыгады хуткай дапамогі Менскай вобласці. Як высветлілі спецыялісты СМП, група моладзі 1993-1996 гадоў нараджэння наважыла схавацца пад дрэвам у навальніцу, але ў яго ўдарыла маланка.

Дзяўчыну, якая была разам з хлопцамі, выратаваць не ўдалося.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках