25 красавiка 2024, Чацвер, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гішпаніі знойдзены старажытны малюнак, якому 7500 гадоў

У Гішпаніі знойдзены старажытны малюнак, якому 7500 гадоў

Ён вылучаецца дэталёвай прамалёўкай.

Каманда навукоўцаў з Гішпаніі знайшла ў адной з пячораў у Кастэльёце (Castellote) серыю малюнкаў, якія былі зробленыя блізу 7500 гадоў таму. Найбольшую ўвагу спецыялістаў звярнуў малюнак чалавека, які падымаецца па лесвіцы да вулля за мёдам, піша «Вакол свету».

Паводле ацэнкі экспертаў, гэта найбольш старанна прадуманая і добра захаваная карціна на матыў пра збіральніцтва. Раней спецыялісты ўжо знаходзілі падобныя сюжэты ў пячорах Гішпаніі. Самы вядомы такі малюнак знойдзены непадалёк ад Валенсіі. На ім намаляваны чалавек, які караскацца па мёд на скалу па ліяне. Аднак карціна з пячоры ў Кастэльёце вылучаецца вельмі дэталёвым малюнкам.

Збіральнік падымаецца па лесвіцы з прамымі выцягнутымі рукамі і нагамі, пры гэтым ён «абдымае» лесвіцу, каб звесці да мінімуму разгойдванне.

«Мы можам бачыць постаць чалавека з выразна выяўленымі рысамі твару, які падымаецца па лесвіцы, каб дабрацца да вулля, – пішуць даследнікі. – Сцэна паказвае, што ў той перыяд людзі выкарыстоўвалі перадавыя метады для лажання: перад тым як падняцца, лесвіца была замацаваная наверсе, побач з вуллем. На сярэдняй вышыні быў слуп, пры дапамозе якога лесвіца мацавалася да скалы, што забяспечвала ёй устойлівасць».

Характэрна, што блізу 8000 гадоў таму, калі былі высечаныя карціны на «мядовую» тэму, іншыя народы, якія засялялі Еўропу, займаліся ў асноўным земляробствам і вырошчваннем збожжа. А ва ўсходняй Гішпаніі ўсё яшчэ дамінавалі паляўнічыя-збіральнікі. Здабыча мёду была для іх важнай справай, прычым вельмі небяспечнай. Людзі былі гатовыя рызыкаваць жыццём, абы дастаць ласунак.

Нароўні са сцэнай збору мёду, старажытны мастак паказаў на сцяне ў пячоры ў Кастэльёце пару лучнікаў на паляванні і лань у бегу, галава якой павернутая назад.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках