25 красавiка 2024, Чацвер, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Камянцом адбыўся мор рыбы

4
Пад Камянцом адбыўся мор рыбы

Бачных забруджванняў на паверхні вады выяўлена не было.

У рацэ Лясная каля вёскі Голы Барок Камянецкага раёна Берасцейскай вобласці адбыўся мор рыбы, паведамляе прэс-служба МНС.

Паведамленне пра 40 мёртвых рыбінаў паступіла ўчора ў 15:30.

Супрацоўнікі Камянецкай міжраённай лабараторыі аналітычнага кантролю Рэспубліканскага цэнтра аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя даследавалі акваторыю.

Паведамляецца, што бачных забруджванняў на паверхні вады выяўлена не было. Спецыялісты ўзялі пробы вады для правядзення аналізаў. Вынікі чакаюцца 23 ліпеня.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках