29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША стварылі прататып прылады для зарадкі гаджэта кончыкамі пальцаў

3
У ЗША стварылі прататып прылады для зарадкі гаджэта кончыкамі пальцаў

Навукоўцы сцвярджаюць, што падобная прылада цалкам аўтаномная.

Амерыканскія навукоўцы з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Дыега распрацавалі прататып прылады, якая дазваляе зараджаць тэхніку пры дапамозе кончыкаў пальцаў. Пра гэта 13 ліпеня гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным на сайце Cell.com.

Прылада вонкава нагадвае пластыр. Паводле словаў інжынера з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Дыега Джозэфа Вана, для таго каб яна працавала, чалавеку можна нават не рухацца, паколькі прылада пераўтварае ў энэргію пот, які сам сабой з'яўляецца на падушачках пальцаў, адзначае «Ридус».

Адбываецца гэта за кошт пракладак-электродаў з вугляроду, забяспечаных каналізатарамі, што запускаюць хімічныя рэакцыі паміж малекуламі, якія ўтрымліваюцца ў поце, і кіслародам. У выніку выпрацоўваецца электрычнасць, збіраецца ў невялікім кандэнсатары, а потым выкарыстоўваецца для падзарадкі прыладаў.

Пакуль такая прылада здольная сілкаваць толькі маламагутную тэхніку, напрыклад наручны гадзіннік. Між тым спецыялісты спадзяюцца, што неўзабаве, пасля шэрагу дапрацовак, створаны імі прыбор будзе зараджаць высокапрадукцыйную электроніку: смартфоны, планшэты і так далей.

Навукоўцы сцвярджаюць, што падобная прылада цалкам аўтаномная. Гэта значыць, яна не патрабуе якіх-небудзь дадатковых дзеянняў з боку чалавека.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках