25 красавiка 2024, Чацвер, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя два самых магутныя і спажыўныя прадукты на Зямлі

20
Названыя два самых магутныя і спажыўныя прадукты на Зямлі

У іх бялку больш, чым у курыцы, мясе і яйку, і што асабліва важна – гэты бялок засвойваецца арганізмам на 95%.

Ведаеце, у якіх двух прадуктах змяшчаецца больш за 650 вітамінаў, мікраэлементаў, амінакіслотаў? Усяго два звычайныя, простыя прадукты ўтрымліваюць усе вядомыя вітаміны, у тым ліку каратын, вітаміны групы А, В1, В2, В6, В12, С, правітамін D, PP, Е, фоліевую кіслату, біятын, кальцый, фосфар, магній, калій, цынк, ёд і многае іншае, піша healthinfo.ua.

Таксама яны ўтрымліваюць усе неабходныя для чалавека амінакіслоты, уключаючы незаменныя (больш за 40 відаў амінакіслотаў).

І акрамя таго, гэтыя ж прадукты з'яўляюцца галоўнай крыніцай пратэіну (бялку). У іх бялку больш, чым у курыцы, мясе і яйку. І што асабліва важна – гэты бялок засвойваецца арганізмам на 95%, а, напрыклад, бялок курыцы засвойваецца на 30%.

Асабліва важны і вельмі рэдка сустраканы кампанент – гэта хларафіл. Менавіта хларафіл дапамагае нам быць актыўнымі, хутчэй абнаўляць кроў і тканкі, выглядаць прыгажэйшымі і маладзейшымі.

Вось гэтыя два прадукты, пра якія важна ведаць кожнаму з нас: хларэла і спіруліна

Хларэла і спіруліна – гэта мікраводарасці, якія існуюць на Зямлі больш за 4 млрд гадоў.

З клетак хларэлы паходзяць усе расліны на Зямлі, а з клетак спіруліны – арганічныя рэчывы, якія сталі ежай для жывёлаў, дапамагаючы развіваць увесь жывёльны свет.

Тысячамі даследаванняў з многіх краінаў даказана, што спіруліны і хларэла – гэта самыя магутныя спажыўныя прадукты на Зямлі.

Хларэла, дарэчы, з'яўляецца ежай касманаўтаў, і яна заўсёды ёсць у іх рацыёне, у тым ліку пры палётах у космас.

Хларэла і спіруліны прыкладна падобныя сваім складам, але пры гэтым прынцыпова па-рознаму ўплываюць на наш арганізм.

Галоўнае падабенства ў іх – гэта высокае ўтрыманне бялку (больш за 50%), які максімальна засвойваецца арганізмам. Менавіта гэты бялок і патрэбны нашаму арганізму для аднаўлення, росту цягліцаў і ўсіх тканак.

І другое ў важнасці спіруліны і хларэлы – гэта тое, што ў іх утрымліваецца найбольшая колькасць спажыўных рэчываў, вітамінаў і мікраэлементаў сярод любой іншай ежы свету (больш, чым у любой садавіне, гародніне, расліне, мясе, рыбе і іншых прадуктах).

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках