25 красавiка 2024, Чацвер, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мільярдэр Безас і іншыя чальцы экіпажа рыхтуюцца да першага касмічнага палёту

Мільярдэр Безас і іншыя чальцы экіпажа рыхтуюцца да першага касмічнага палёту
РАКЕТЫ КАМПАНІІ BLUE ORIGIN
ФОТА: FLICKR.COM/NASAFO

Запуск карабля New Shepard запланаваны на аўторак.

Амерыканскі бізнэсовец-мільярдэр Джэф Безас і тры іншыя чальцы экіпажа ў нядзелю праходзяць курс інтэнсіўнай падрыхтоўкі да першага палёту ягонай кампаніі Blue Origin да мяжы космасу, запланаванага на аўторак, паведамляе «Голас Амерыкі».

Субарбітальны запуск з пляцоўкі на высакагорных пустынных раўнінах Заходняга Тэхаса стане вызначальным выпрабаваннем для касмічнага карабля New Shepard кампаніі Blue Origins. Карабель уяўляе сабой цалкам аўтаномную камбінацыю ракеты-носьбіта і спушчальнага апарата агульнай вышынёй 18,3 метра, якая займае цэнтральнае месца ў планах Безаса ў засваенні патэнцыйна прыбытковага рынку касмічнага турызму.

У планаваным 11-хвілінным палёце возьме ўдзел 82-гадовая жанчына-авіятарка Уолі Фанк, якая ў гэтым выпадку стане самым паджылым чалавекам, якія адправіліся ў космас. А 18-гадовы студэнт-фізік Олівер Дземен можа стаць самым маладым. Разам з імі ў палёт адправяцца сам Безас, заснавальнік і цяперашні выканаўчы старшыня Amazon.com, і ягоны брат Марк Безас.

Місія стане першым у свеце непілатаваным палётам у космас з цалкам грамадзянскім экіпажам. На борце карабля Blue Origin не будзе ніводнага штатнага астранаўта або падрыхтаванага персаналу.

«У нас не засталося невызначаных пытанняў, і New Shepard гатовы да палёту», - заявіў палётны дырэктар Стыў Ланіус, дадаўшы, што ў момант запуску а 8 раніцы паводле мясцовага часу (16:00 паводле маскоўскага часу) чакаецца спрыяльнае надвор'е.

Старт New Shepard запланаваны праз дзевяць дзён пасля таго, як кампанія Virgin Galactic ажыццявіла паспяховы субарбітальны палёт ракетаплана, на борце якога знаходзіўся заснавальнік кампаніі брытанскі мільярдэр Рычард Брэнсан.

Прадстаўнікі кампаніі паведамілі, што праграма падрыхтоўкі Blue Origin уключае інструктаж па тэхніцы бяспекі, сімуляцыю касмічнага палёту, агляд ракеты і яе працы, а таксама навучанне лунанню ў кабіне карабля ва ўмовах бязважкасці.

Безас і чальцы экіпажа пачалі 14-гадзінны падрыхтоўчы курс і будуць гатовыя да «палёту, які яны запомняць на ўсё жыццё», - заявіла дырэктарка ў продажах у Blue Origin Арыян Корнэл. З яе слоў, падчас палёту Фанк хоча зрабіць некалькі кулькоў.

Як і ракетапланы Virgin Galactic, карабель New Shepard не выйдзе на калязямную арбіту, але падыме экіпаж на вышыню блізу 100 кіламетраў, пасля чаго спушчальны апарат вернецца на Зямлю на парашуце.

Ракетаплан Virgin Galactic дасягнуў вышыні 86 кіламетраў.

Аэракасмічнае агенцтва НАСА і ВПС ЗША мяркуюць, што астранаўтам можа ўважаць сябе чалавек, які здзейсніў палёт на вышыню 80 кіламетраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках