19 красавiка 2024, Пятніца, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекар з Менска распавёў, калі трэба абнавіць прышчэпку ад каранавіруса

11
Лекар з Менска распавёў, калі трэба абнавіць прышчэпку ад каранавіруса

Сам лекар ужо вакцынаваны паўторна.

БелТА паведаміла пра тое, што ў Беларусі некаторыя людзі ўжо прайшлі рэвакцынацыю ад каранавіруса. Пакуль гэта не масава даслоўна «лічаныя людзі». Сярод паўторна вакцынаваных і галоўны лекар Першай гарадской клінічнай бальніцы Менска Дзмітрый Шаўцоў, паведамляе kp.by.

Рэвакцынацыю яны раяць праз 6 месяцаў пасля першай вакцынацыі.

- Па-за залежнасці ад таго, наколькі высокі тытр антыцелаў першапачаткова (10-20 тысяч, або 1,5-2 тысячы), ён усё роўна зніжаецца ў аднолькавай прапорцыі. То бок і высокі тытр, і нізкі ў арганізме трымаецца блізу 5 - 6 месяцаў, пасля чаго неабходна праводзіць рэвакцынацыю, - заўважыў Шаўцоў.

Галоўны лекар Першай клінічнай бальніцы Менска растлумачыў, што ён прышчапіўся ў студзені 2021-га года - сярод першых. Затым кожны месяц для асабістай цікавасці адсочваў хуткасць падзення тытра антыцелаў.

- Абароны хапіла якраз на паўгода. Месяцаў праз пяць тэст паказаў 300 антыцелаў, - растлумачыў медык сваё рашэнне аб рэвакцынацыі. - Цяпер не баюся, што, пакуль напрацуюцца новыя антыцелы, я апынуся не прышчэпленым тварам да твару перад пагрозай заражэння.

І рэкамендаваў усім паўтараць прышчэпку ад «Ковіда», калі тытр антыцелаў 300 і ніжэй.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках