19 красавiка 2024, Пятніца, 18:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі карысныя для здароўя і фігуры прадукты

Навукоўцы назвалі карысныя для здароўя і фігуры прадукты

Яны дапамагаюць зніжаць ціск і змагацца з атлусценнем.

Навукоўцы з Універсітэта Тафтс у ЗША правялі даследаванне, у якім высветлілі, што цэльназбожжавыя прадукты дапамагаюць зніжаць ціск і змагацца з атлусценнем.

Паводле даследавання, у людзей сярэдняга і старэйшага ўзросту, якія елі не менш за тры порцый цэльназбожжавых прадуктаў у дзень, аб'ём стану, артэрыяльны ціск і ўзровень цукру ў крыві з часам павялічваліся менш, чым у тых, хто еў менш за палову порцыі у дзень, паведамляе iz .ru.

Экспэрты вывучылі звесткі ўдзельнікаў праекта па даследаванні сэрца, якое пачалося ў 1970-х гадах. Сярэдні ўзрост добраахвотнікаў для ўдзелу ў даследаванні складаў 50 гадоў. Звесткі аб іх стане пры ўжыванні ў ежу ачышчанага збожжа і цэльнага збіраліся на працягу 18 гадоў.

Часавы інтэрвал у зборы і апрацоўцы звестак складаў чатыры гады.

Паводле рэкамендацый па харчаванню для амерыканцаў на 2020-2025 гады, рэкамендуецца колькасць цэльназбожжавых прадуктаў складае тры ці больш порцыі у дзень. Прыкладам порцыі з'яўляецца адна луста цэльназбожжавага хлеба, паўшклянкі аўсяных шматкоў або паўшклянкі карычневага рысу.

Паводле вынікаў даследавання ва ўдзельнікаў, якія спажывалі недастаткова цэльназбожжавых прадуктаў, стан за названы інтэрвал павялічваўся на 2,5 см. У тых, хто з'ядаў мінімум тры порцыі - на 1,2 см.

Акрамя таго, павышэнне ўзроўню цукру ў крыві і сісталічнага артэрыяльнага ціску было вышэйшае ва ўдзельнікаў з нізкім спажываннем цэльназбожжавых у параўнанні з удзельнікамі з высокім спажываннем такіх прадуктаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках