28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зноў інсульт? СМІ заўважылі дзіўныя сімптомы на твары Лукашэнкі

122
Зноў інсульт? СМІ заўважылі дзіўныя сімптомы на твары Лукашэнкі

У дыктатара не адкрываецца правае вока.

Пасля паспешнай эвакуацыі Лукашэнкі з адкрыцця «Славянскага базару» ў Віцебску, у незалежныя тэлеграм-каналы і СМІ прасочваецца ўсё больш інфармацыі пра дрэнны стан здароўя дыктатара.

Сёння тэлеграм-канал «Рэальная Беларусь» звярнуў увагу на адно з апошніх фота ўзурпатара, зробленае падчас інтэрв'ю арабскаму выданню: на здымку прысутнічаюць прыкметы, характэрныя для перанесенага інсульту.

Тэлеграм-канал з іроніяй дапускае, што «інсульту магло і не быць, а рожа ад стомы вісіць».

«На ўчорашнім так званым інтэрв'ю, многія ўжо заўважылі, што ў сіняпальцага дзеда практычна не адкрываецца правае вока. І ўсё інтэрв'ю ён сядзеў перакошаны. А гадзінічак цік-так», – піша «Рэальная Беларусь».

Нагадаем, што шэраг незалежных СМІ і многія тэлеграм-каналы паведамілі пра тое, што Лукашэнку на «Славянскім базары» ў Віцебску стала дрэнна і ён тэрмінова вылецеў у Менск.

Пазней некаторыя тэлеграм-каналы і СМІ ўдакладнілі абставіны тэрміновай эвакуацыі Лукашэнкі з Віцебска: дыктатару сапраўды стала дрэнна, хутчэй за ўсё праз спякоту падняўся ціск. З Віцебска яго эвакуявалі, паводле адной версіі, на гелікоптары, паводле іншай – на прыватным самалёце.

Таксама з'явілася інфармацыя пра дрэнны стан здароўя дыктатара цягам усёй ночы пасля адкрыцця фестывалю ў Віцебску: «Ёсць інфармацыя ад пэўнай крыніцы, што вусатую істоту сёння ратавалі ноччу медыкі. Прыязджалі для гэтага ў рэзідэнцыю. Заязджалі больш за адзін раз. Яны ж кажуць пра шампанскае з лёдам», – паведамляе тэлеграм-канал «Кіроўцы 97».

Напісаць каментар 122

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках