19 красавiка 2024, Пятніца, 3:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явіўся яшчэ адзін спосаб патрапіць з Беларусі ў краіны ЕЗ без абмежаванняў

15
З'явіўся яшчэ адзін спосаб патрапіць з Беларусі ў краіны ЕЗ без абмежаванняў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Як і за колькі?

З 17 ліпеня пачаў курсіраваць цягнік Масква – Калінінград, які праходзіць праз Беларусь і Літву. Адно з патрабаванняў, каб патрапіць на яго, – наяўнасць шэнгенскай візы. У сітуацыі, калі ў беларусаў не так шмат спосабаў выехаць у еўрапейскія краіны, узнікае нямала пытанняў. Ці магчыма пасажыру выйсці ў Вільні? А ці можна на гэтым цягніку прыехаць у Беларусь з літоўскай сталіцы? Ці магчыма беларусам праз Калінінград выехаць у краіны ЕЗ?

Карэспандэнт zerkalo.io разбіраўся ў нюансах гэтай магчымасці выехаць за межы краіны.

Якія цягнікі цяпер ідуць у Калінінград праз Беларусь

У красавіку летась Расейская чыгунка (РЧ) часова прыпыніла курсіраванне цягнікоў у Калінінград – знізіўся пасажырапаток праз неспрыяльнае эпідэміялагічнае становішча з каранавірусам. Цягнікі з расійскіх гарадоў у Калінінград ішлі транзітам праз Беларусь і Літву.

Але паступова РЧ вярнула цягнікі на Калінінград. Сёння маршруты ў гэты горад пачынаюцца з Масквы і Адлера, і праходзяць праз нашу краіну. У залежнасці ад цягніка прыпынкі прадугледжаныя ў Маладзечне, Менску, Барысаве, Оршы і Смаргоні. Каб дабрацца да канчатковага пункту, цягнік павінен праехаць па тэрыторыі Літвы.

Нагадаем, з канца красавіка гэтага года РЧ спрасціла ўмовы праезду ў Калінінградскую вобласць: транзіт праз Беларусь дазволілі для расейцаў не толькі пры афармленні спрошчанага транзітнага дакумента для чыгуначнага транспарту, але і з шэнгенскай візай. Ездзіць па ёй могуць і грамадзяне Беларусі. Таксама павялічылі максімальна дазволеную колькасць пасажыраў у цягніках, стала больш прыпынкаў у нашай краіне.

Нядаўна і БЧ паведаміла, што з 17 ліпеня грамадзяне Беларусі, Расеі і замежнікі з відам на жыхарства зноў могуць ездзіць цягнікамі ў Калінінград.

Ці можна выйсці ў Вільні? А куды магчыма з'ехаць з Калінінграда?

Квіткі ад Менска да Калінінграда ў плацкарце каштуе ад 76 да 115 рублёў, у купэ – ад 130 – да 182 рублёў. Аднак іх трэба набываць загадзя, бо карыстаюцца попытам.

У кантакт-цэнтры БЧ удакладнілі, што грамадзянам Беларусі патрэбная шэнгенская віза, каб трапіць на цягнік Масква – Калінінград (як і на Адлер – Калінінград). Аднак выйсці ў Вільні пасажырам нельга.

– Цягнік ідзе транзітам па тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі без высадкі і пасадкі пасажыраў, – удакладнілі ў кантакт-цэнтры БЧ. Гэта значыць на зваротным шляху руху трапіць на гэты цягнік у Вільні таксама не атрымаецца.

Тым не менш некаторыя беларусы выкарыстоўваюць Калінінград як перасадачны пункт для ад'езду ў Еўропу – з горада ходзяць туды-зваротна міжнародныя аўтобусныя маршруты.

У пачатку ліпеня наша чытачка Ганна ехала з Менска ў Калінінград на цягніку, якія ішоў з Адлера.

– Гэта не сучасны, а зусім звычайны цягнік з плацкартным і купэйным вагонамі. Людзей ехала вельмі шмат. У маім плацкартным вагоне свабоднымі былі толькі дзве бакавыя верхнія паліцы і адна бакавая ніжняя. Квіткі раскупляюць вельмі хутка. Напрыклад, я набывала квіток да Расеі ўжо на 27 жніўня, а цяпер гляджу – засталося ўсяго 15 месцаў на дадатковы вагон, – расказала пасажырка.

Дзяўчына паведаміла, што перад ад'ездам зрабіла тэст ПЦР, аднак ніхто не патрабаваў яго паказаць. Паводле ейных словаў, пры пасадцы ў вагон правадніца правярае пашпарт і квіток у пасажыраў, звяртае ўвагу на візу. Яшчэ цягнік спыняўся ў Смаргоні, у яго заходзілі памежнікі – таксама правяралі пашпарты з візамі.

У кантакт-цэнтры БЧ удакладнілі, што беларусам, старэйшым за 5 гадоў, для паездкі цягнікамі паміж Беларуссю і Расеяй трэба мець адмоўны ПЦР-тэст. Пры гэтым трэба выкарыстоўваць мабільны дадатак «Падарожнічаю без COVID-19».

Чытачка Ганна таксама звярнула ўвагу на тое, што цягнік спыняўся ў Смаргоні, у яго заходзілі памежнікі – таксама правяралі пашпарты з візамі.

– А вось у Літве мы не спыняліся, проста праехалі транзітам, навошта патрэбная віза ў гэтым выпадку, зусім незразумела, – здзіўляецца беларуска.

Ганна адзначыла, што ў Калінінград ездзяць у тым ліку беларусы, якім трэба выехаць у Еўропу. Аднак з мясцовага аэрапорта рэйсаў у краіны ЕЗ няма, а вось аўтобусы ездзяць. Квіткі прадаюцца ў гарады Польшчы, Нямеччыны, Латвіі, Літвы, Чэхіі, Эстоніі. Кошт квітка на аўтобусе Ecolines з Калінінграда ў Варшаву – 38 еўраў, Берлін – 75 еўраў, Талін – 48 еўраў. Але тут трэба браць да ўвагі, што ў кожнай з краінаў дзейнічаюць свае «кавідныя» абмежаванні. Да прыкладу, у Польшчы спатрэбіцца 10-дзённая самаізаляцыя, калі няма прышчэпкі, ухваленай у ЕЗ вакцынай.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках