25 красавiка 2024, Чацвер, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меркаванне: Тармазы ў сіняпальцага вар'ята адмовілі канчаткова

39
Меркаванне: Тармазы ў сіняпальцага вар'ята адмовілі канчаткова

Час абмежаваць доступ рэжыму да ягоных грошай.

Пра пахаванне беларускай дыпламатыі ўжо гаварылася. Застаецца дадаць пра здымную «двушку» для дыпламатаў. Разгубленыя твары Галоўчанкі і Макея – яскравае сведчанне таго, з чым ім даводзіцца сутыкацца кожны дзень, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».

Увогуле прамову ашалелага правадыра стараліся купіраваць як маглі, але рабіць гэта ўсё больш складана. Трызненне прарываецца ў самых нечаканых месцах.

Пік прыйшоўся на кавалак пра мігрантаў і «ўзброеных арабаў, якія прыедуць абараняць цяжарных жанчынаў на мяжу з Літвой». Уся гэтая прамова – набор слаба звязаных паміж сабой словаў. Як часцей за ўсё і бывае, калі верхавод адрываецца ад паперкі. Мы ўжо расказвалі пра шызафазію. Вось яшчэ адно пацверджанне.

Адна бяда – пакорлівая наменклатура і сілавікі, якія слухаюць гэтае трызненне, патупіўшы позірк, гатовыя выконваць літаральна любы загад. Таму літоўцам варта ўсур'ёз рыхтавацца да агучанай пагрозы. Тармазы адмовілі канчаткова. І сіняпальцы гатовы павышаць стаўкі да максімуму, пагражаючы вайной суседняй краіне.

Пра мірнае неба, якім там ганарыліся, на жаль, забыліся. Разбурэнне дзяржавы прадаўжаецца на ўсіх франтах. Спыніць гэта – толькі ў нашых сілах. Гэты заклік да італьянскага страйку трэба паслухаць усім. Прыватным кампаніям таксама мае сэнс думаць, як абмежаваць хунту ў доступе да яе грошай.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках