25 красавiка 2024, Чацвер, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы патлумачылі, чаму мужчыны больш уразлівыя да каранавірусу

1
Навукоўцы патлумачылі, чаму мужчыны больш уразлівыя да каранавірусу

Даследаванне правялі ў амерыканскім медцэнтры Седарс-Сінай.

Стала вядома, чаму мужчыны часцей захворваюць на каранавірус. Медыкі мяркуюць, што гэта звязана са спецыфікай працы імунітэту: у мужчынаў выпрацоўваецца больш антыцелаў, якія, на жаль, атакуюць не каранавірус, а клеткі самога хворага. Такія звесткі з даследавання з'явіліся на спецыялізаваным сайце medRxiv.

Навукоўцы медцэнтраў Седарс-Сінай (ЗША) выказалі здагадку, што прычынай уразлівасці мужчынаў перад кавідам, з'яўляюцца спецыфічныя аўтаантыцелы ў арганізме мужчынаў. Вядома, што малекулы аўтаантыцелаў злучаюцца не з часціцамі вірусу, а іншымі клеткамі або клеткавымі злучэннямі чалавека.

У здаровым арганізме імунітэт можа сам распазнаваць аўтаантыцелы і хутка падавіць іх. Але калі праца імунітэту парушаная або перагружаная, аўтаантыцелы атакуюць клеткі і ў чалавека развіваюцца аўтаімунныя захворванні. Да такіх захворванняў адносяць рэўматоідны артрыт, цукровы дыябет першага тыпу або сістэмную чырвоную ваўчанку.

Гэтыя здагадкі даследнікаў таксама былі даказаныя доследным шляхам. Навукоўцы даследавалі склад плазмы крыві 177 добраахвотнікаў хворых на каранавірус, а таксама праверылі плазму здаровых людзей і хворых на сістэмную чырвоную ваўчанку.

Параўнанне вынікаў аналізаў паказала, што ў арганізме носьбітаў кавіду сапраўды часта ёсць аўтаантыцелы, аднак іх дзель і відавы склад у мужчынаў і жанчынаў моцна адрозніваюцца. У сярэднім у плазме перахварэлых мужчынаў аўтаантыцелаў значна больш, чым у жанчынаў.

– Пакуль навукоўцы не могуць дакладна сказаць, як гэтыя малекулы спрыяюць цяжкай форме каранавірусу і чаму яны з'яўляюцца ў арганізме мужчынаў пры заражэнні COVID-19. Але спадзяюцца высветліць гэта падчас далейшых даследаванняў, – удакладніў рэсурс.

Удакладняецца, што гэты артыкул навукоўцаў яшчэ не рэцэнзавалі незалежныя эксперты. Да яго высноваў і аналагічных артыкулаў варта ставіцца ўзважана і з асцярогай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках