25 красавiка 2024, Чацвер, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве затрымалі кантрабандныя беларускія цыгарэты на мільён еўраў

15
У Літве затрымалі кантрабандныя беларускія цыгарэты на мільён еўраў
ФОТА: ЛІТОЎСКАЯ МЫТНАЯ СЛУЖБА

Тайнікі былі абсталяваны ў панэлях з драўніны.

У Літве затрымалі кантрабандныя беларускія цыгарэты больш чым на мільён еўраў. Тайнікі былі абсталяваныя ў панэлях з драўніны, паведамляе літоўская мытная служба.

Літоўскія мытнікі ўжо ведаюць, што кантрабанда цыгарэтаў часта хаваецца ў грузавіках, якія вязуць з Беларусі грузы драўніны. Нядаўна затрымалі груз на 2 млн еўраў. Але кантрабанду прадаўжаюць везці.

У пункце пропуску "Райгардас" мытнікі праверылі фуру, якая везла кампаніі з Каўнаса панэлі з драўніны, і не памыліліся. Яны знайшлі больш за 300 тысячаў пачкаў цыгарэтаў Minsk Capital MS. Праводзіцца расследаванне.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках