20 красавiка 2024, Субота, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карысць сухога віна: пяць дзіўных фактаў

14
Карысць сухога віна: пяць дзіўных фактаў

Напой сапраўды валодае дзіўнымі ўласцівасцямі.

На Каўказе, як вядома, шмат доўгажыхароў. Пра прычыны гэтага феномену доўгі час ідуць спрэчкі. Многія звязваюць яго з папулярнасцю ў гэтым рэгіёне сухога віна. Але як так, бо часцей за ўсё мы чуем, што алкаголь і здароўе - паняцці мала сумяшчальныя? Напраўду ж гэты напой сапраўды валодае гаючымі ўласцівасцямі, аб якіх людзі ведалі спакон веку. Яшчэ ў антычныя часы аб яго тэрапеўтычных уласцівасцях пісаў лекар Гален, а Гіпакрат ужываў віно як заспакойлівае і антысептык. Магчыма нездарма чырвонае віно нават уважаецца за напой чароўны, які сімвалізуюе кроў Хрыста. Цяпер скептыкі і непітушчыя скажуць: «Ну так, прыдумалі сабе чарговую нагоду «паправіць здароўе», ды яшчэ і Гіпакратам прыкрыліся». Запярэчыць на гэта можна навукова даведзенымі фактамі, што мы далей і зробім, паведамляе hi-news.ru.

Прадухіляе сэрцава-судзінныя захворванні і паляпшае абмен рэчываў

Доследы, якія праводзіліся Інстытутам біямедыцынскіх даследаванняў імя Аўгуста Пі-і-Суньер у Гішпаніі, паказалі, што спажыванне вытрыманага белага сухога віна зніжае рызыку сэрцава-судзiнных захворванняў. Эфект узнікае за кошт аднаўлення эндатэліяльных клетак, якія высцілаюць крывяносныя сасуды і тым самым забяспечваюцб кардыёабарону. Акрамя таго, сярэднее спажыванне такога віна знізіла колькасць запаленчых клетак і супрацьзапаленчых біямаркераў. Дарэчы джын, які таксама ўжывалі падчас выпрабаванняў, такімі ўласцівасцямі не валодае.

Магчыма, гэтымі ўласцівасцямі віна тлумачыцца той факт, што французы, у якіх у рацыёне шмат жывёльнага тлушчу, пры гэтым у іх крыві высокі ўзровень халестэрыну, рэдка пакутуюць ад сэрцава-судзiнных хвароб і гіпертаніі. Але, не спяшайцеся паўтараць за французамі. Звычка кожны дзень ужываць віно можа перарасці ў алкагалізм.

У іншым выпрабаванні ўзялі ўдзел пацыенты, хворыя на дыябет. Яны былі падзеленыя на тры групы - якія спажываюць чырвонае віно, белае віно і мінеральную ваду. Эксперымент праводзіўся цягам двух гадоў. Па яго заканчэнні высветлілася, што паляпшэнне кантролю ліпідаў і глюкозы больш за ўсё назіралася ў тых, хто піў чырвонае віно. На другім месцы апынуліся тыя, хто піў белае віно - у іх таксама былі паляпшэнні, але крыху ў меншай ступені. Акрамя таго, у гэтай групы людзей не было падвышанага артэрыяльнага ціску, а таксама не зніжалася функцыя печані.

Паляпшае працу лёгкіх

Навукоўцы ўніверсітэта Бафала правялі даследаванні, у якіх узялі ўдзел 1555 чалавек. Кожны з іх быў ацэнены на прадмет спажывання алкаголю і яго смакавых пераваг. У выніку навукоўцы высветлілі, што ў крыві тых, хто п’е віно, выявілася найбольш высокай канцэнтрацыя ахоўных антыаксідантаў. Як адзначаюць навукоўцы, гэта звязана з функцыянаваннем лёгкіх.

Акрамя таго, у людзей, якія спажываюць сухое віно, лепшымі былі іншыя паказчыкі, якія кажуць пра працу лёгкіх, а таксама ўплываюць на працягласць жыцця. Акрамя таго, была палепшаная праца сэрца.

Паляпшае працу нырак

Кававая кіслата, якая змяшчаецца ў белым віне, станоўча ўплывае на працу нырак, пра што паведамляюць італійскія даследчыкі. У тым ліку яны выявілі станоўчы эфект, які вырабляюць невялікія дозы кававай кіслаты на эндатэліяльнае пашкоджанне. Эфект звязаны з акісляльным стрэсам.

Павышае кагнітыўныя функцыі

Шэраг даследаванняў паказалі, што спецыфічныя антыаксіданты, якія змяшчаюцца ў сухім віне, прадухіляюць зніжэнне кагнітыўных функцый. Напрыклад, адно з такіх даследаванняў было апублікаванае ў часопісе Nutritional Biochemistry. Досвед праводзіўся на мышах цягам двух месяцаў. Як высветлілася, узбагачаная белым віном дыета зніжала ў мышэй імавернасць узнікнення кагнітыўных праблем, якія выклікаюць хваробу Альцгеймера.

Антысептычныя і бактэрыялагічныя ўласцівасці

Так, Гіпакрат меў рацыю, сухое віно сапраўды валодае выдатнымі антысептычнымі ўласцівасцямі. Цягам пяці хвілін у ім гінуць усякія ўзбуджальнікі тыфу, а ўзбуджальнікі халеры не могуць выжыць нават у некалькі разоў разведзеным віне. Таму ў старажытнай Грэцыі і старажытным Рыме дадавалі віно ў ваду, каб яе абеззаразіць. Такі эфект тлумачыцца наяўнасцю ў віне танінаў.

Акрамя таго, сухое віно валодае антыбактэрыялагічнымі ўласцівасцямі, дзякуючы якім папярэджваецца развіццё пяці асноўных вірусаў грыпу, а таксама шэрагу іншых вірусных захворванняў.

Колькі можна піць сухога віна дзень

Прыведзеныя вышэй факты не кажуць пра тое, што сухое віно, каб аздаравіцца, трэба піць вёдрамі. Такі падыход нічога акрамя шкоды не прынясе. Медыкі рэкамендуюць жанчынам выпіваць не больш за адзін келіх на дзень. Для мужчын дапушчальныя 3-4 келіхі. Гэта аптымальная колькасць, якую навукоўцы нават прыраўноўваюць да гадзіны заняткаў у спартзале. Галоўнае ў гэтай справе - своечасова спыніцца.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках