25 красавiка 2024, Чацвер, 11:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найбагацейшы чалавек свету аддаў 200 мільёнаў даляраў кухару і палітолагу

7
Найбагацейшы чалавек свету аддаў 200 мільёнаў даляраў кухару і палітолагу

Кухар і палітолаг могуць распараджацца грашыма «як яны хочуць».

Былы кіраўнік Amazon і самы багаты чалавек свету Джэф Безас ахвяраваў 200 мільёнаў даляраў двум сацыяльным прадпрымальнікам, піша Bloomberg.

Шэф-кухар Хасэ Андрэс атрымае 100 мільёнаў даляраў. Ён - заснавальнік некамерцыйнай арганізацыі World Central Kitchen, якая арганізоўвае харчаванне для людзей, якія пацярпелі ад прыродных катаклізмаў. Гэтая арганізацыя, апроч іншага, дапамагала карміць людзей у раёнах Нямеччыны, дзе былі паводкі.

Яшчэ 100 мільёнаў даляраў Безас аддаў палітычнаму экспэрту CNN Вэну Джонсу, які заснаваў некалькі некамерцыйных арганізацый, якія займаюцца ў тым ліку правамі зняволеных і іх інтэграцыяй у грамадства.

Са словах Безаса, кухар і палітолаг могуць распараджацца грашыма «як яны хочуць». Безас дае гранты людзям, якія працуюць над развязаннем глабальных праблем, у рамках сваёй новай праграмы Courage and Civility Award.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках