19 красавiка 2024, Пятніца, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі дэфіцыт рысу

10
У Беларусі дэфіцыт рысу

Гандлю дазволілі падняць цэны.

Прадаўцам, вытворцам і пастаўшчыкам дазволілі да канца ліпеня падняць цэны на рыс. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале МАРГ. Нагадаем, раней чыноўнікі спачатку замарозілі рост коштаў на некаторыя сацыяльна значныя тавары, у тым ліку на рыс, а потым усталявалі парог па росце коштаў.

Рыс уваходзіць у спіс сацыяльна значных тавараў. З 24 лютага (і да канца месяца) на яго забаранялі павышаць кошты. З 1 сакавіка рост мог быць не большы чым на 0,2% у месяц. Перавышаць гэты парог магчыма па рашэнні Камісіі ў пытаннях дзяржрэгулявання цэнаўтварэння пры Саўміне.

Гэтая камісія дазволіла выйсці за калідор па росце коштаў на рыс «для недапушчэння скарачэння асартыменту рысу на фоне росту кантрактных коштаў і пагаршэння фінансавага стану арганізацый». Павысіць цэны могуць юрыдычныя асобы і ІП усіх формаў уласнасці. Зрабіць гэта можна да 31 ліпеня.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках