20 красавiка 2024, Субота, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З пачатку года літоўская мытня затрымала кантрабандных цыгарэтаў на € 32 мільёны

11
З пачатку года літоўская мытня затрымала кантрабандных цыгарэтаў на € 32 мільёны
ФОТА: МЫТНАЯ СЛУЖБА ЛІТВЫ

Большасць з іх – прадукцыя гарадзенскай тытунёвай фабрыкі.

З пачатку 2021 года на літоўска-беларускай мяжы канфіскавалі тытунёвую кантрабанду рынкавым коштам амаль 32 мільёны еўраў, паведамляе мытная служба Літвы.

Мытнікі за паўгода знайшлі ў схованках 8,8 мільёна пачкаў цыгарэтаў, якія незаконна спрабавалі завезці ў Літву. Большасць з іх – прадукцыя гарадзенскай тытунёвай фабрыкі. Прыкладна чвэрць усёй кантрабанды прыйшла з Калінінградскай вобласці Расеі, 75% – з Беларусі.

У адказ гандлярам на чорным рынку давялося падняць кошты кантрабандных цыгарэтаў. Калі летась за адзін пачак папулярнага беларускага брэнда прасілі 1,7 еўра, то цяпер яго можна набыць за 1,9 – 2 еўра. У краме яна абыдзецца на 3,76 еўра.

Самая вялікая партыя тытунёвай кантрабанды адбылася 1 красавіка, калі літоўскія праваахоўнікі «накрылі» склад, дзе захоўвалася блізу 1 мільёна пачкаў цыгарэтаў рынкавым коштам амаль 4 мільёны еўраў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках