19 красавiка 2024, Пятніца, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звар'яцелы Лукашэнка хоча ствараць ядзерную зброю?

70
Звар'яцелы Лукашэнка хоча ствараць ядзерную зброю?

Дыктатар заявіў пра выкарыстанне радыеактыўных рэчываў з БелАЭС у абаронным комплексе.

22 ліпеня ўзурпатар Лукашэнка сабраў кіраўніцтва Савета Міністраў на нараду. Ён падняў пытанне ўтылізацыі і захоўвання радыеактыўных адкідаў і заявіў, што гэта – «найкаштоўнейшы прадукт», паведамляе БелТА.

«І сёння паўстае пытанне, што мы будзем рабіць з гэтым найкаштоўнейшым, але вельмі небяспечным, раней не вядомым нам таварам, прадуктам. Гэта сур'ёзнае пытанне і найвялікшая каштоўнасць», – заявіў звар'яцелы дыктатар.

Ён адзначыў, што ядзерныя адкіды ўтвараюцца ў працэсе эксплуатацыі крыніцаў іанізавальнага выпраменьвання.

«Мы гэтыя крыніцы выкарыстоўваем у навуцы, медыцыне (вазьміце анкалогію і не толькі), прамысловасці, абаронным комплексе», – сказаў Лукашэнка.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках