28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі выявілі штам каранавірусу «гама» – яшчэ больш заразны

9
У Расеі выявілі штам каранавірусу «гама» – яшчэ больш заразны

Ён можа змяншаць эфектыўнасць антыцелаў.

У Расеі выявілі штам каранавірусу «гама», які таксама называюць «бразільскім». Падобна да штама «дэльта», ён з'яўляецца больш заразным.

Пра гэта паведамляе расейскі «Інтэрфакс», спасылаючыся на навуковы цэнтр Расспажыўнагляду «Вектар».

«На тэрыторыі Расейскай Федэрацыі шырокае распаўсюджанне атрымаў варыянт "дэльта", выяўлены адзінкавыя выпадкі варыянту "гама"», – сказалі ў цэнтры.

У РФ штамы «гама» і «дэльта» былі аднесеныя да катэгорыі «выклікаюць заклапочанасць». Гэтыя варыянты каранавірусу больш трансмісіўныя, вірулентныя, могуць зніжаць эфектыўнасць антыцелаў.

У той самы час штамы «лямбда» і «эпсілон», «якія адносяцца да варыянтаў, які выклікае цікавасць», на тэрыторыі РФ пакуль не выяўленыя.

Раней кіраўнік Сусветнай арганізацыі здароўя Тэдрас Адханом Гебрэесус папярэдзіў пра пагрозу з'яўлення штаму каранавірусу, які будзе больш небяспечны, чым «дэльта».

Калі COVID-19 і далей будзе распаўсюджвацца ў свеце, верагоднасць з'яўлення яшчэ аднаго небяспечнага штама каранавірусу высокая.

Паводле словаў кіраўніка САЗ, у цяперашні час у свеце можна назіраць беспрэцэдэнтны крызіс, які патрабуе беспрэцэдэнтных захадаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках