25 красавiка 2024, Чацвер, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У свеце з'явіўся новы эпіцэнтр пандэміі COVID-19

1
У свеце з'явіўся новы эпіцэнтр пандэміі COVID-19

Штодзённая смяротнасць у краіне дасягнула рэкорднага ўзроўню.

Інданэзія стала новым эпіцэнтрам пандэміі каранавіруса. На гэтым тыдні штодзённая смяротнасць у краіне дасягнула рэкорднага ўзроўню - больш за 1400 выпадкаў, што з'яўляецца адным з самых высокіх паказчыкаў у свеце.

Як паведамляе Reuters, за апошнія пяць тыдняў колькасць выяўленых выпадкаў інфікавання ў Інданэзіі вырасла ў пяць разоў.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя заклікала ўлады краіны ўвесці больш строгія абмежаванні на фоне росту захворвання.

«Інданэзія сутыкаецца з вельмі высокім узроўнем распаўсюджвання віруса, і гэта сведчыць аб выключнай важнасці ўжывання захадаў, асабліва абмежаванняў на перамяшчэнне, па ўсёй краіне», - гаворыцца ў паведамленні САЗ.

У аўторак прэзідэнт Інданэзіі Джока Відода абвясціў пра паслабленне абмежаванняў, спаслаўшыся на афіцыйныя звесткі, якія сведчылі аб зніжэнні ўзроўню захворвання.

Са слоў эпідэміёлагаў, гэтыя нізкія паказчыкі былі звязаныя са зніжэннем колькасці тэстаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках