19 красавiка 2024, Пятніца, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзецям нелегалаў, якія пераходзяць мяжу Беларусі з Літвой, людзі ў масках далі нейкія таблеткі

17
Дзецям нелегалаў, якія пераходзяць мяжу Беларусі з Літвой, людзі ў масках далі нейкія таблеткі

Яны дастаўленыя ў рэанімацыю.

Выданне Delfi паведамляе, што двое дзяцей мігрантаў, якія сёння перайшлі беларуска-літоўскую мяжу, трапілі ў рэанімацыю.

Са слоў бацькоў, у Беларусі перад пераходам мяжы невядомыя людзі ў масках, якія праводзілі нелегалаў да мяжы з Літвой, далі іх дзецям таблеткі, каб яны былі спакайнейшымі і не перашкодзілі пераходу праз мяжу.

Яшчэ адну таблетку далі бацькам, каб яны далі яе дзецям падчас пераходу па тэрыторыі Літвы. Гэтую таблетку памежнікі перадалі лекарам.

Пасля затрымання мігранты сказалі, што іх дзеці дрэнна сябе адчуваюць. Яны былі млявымі, не маглі размаўляць. Лекары павезлі дзяцей у лякарню і змясцілі ў рэанімацыю.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках