29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, якія два віды жывёлаў стаадсоткава захворваюць на COVID-19

2
Стала вядома, якія два віды жывёлаў стаадсоткава захворваюць на COVID-19

Гэта важна ведаць пры кантакце з iмi людзей.

Міжнародная група навукоўцаў вызначыла віды жывёлаў, якія могуць заразіцца COVID-19. Спецыялісты з Швэйцарыі, Нямеччыны і Коста-Рыкі даследавалі 12 відаў жывёлаў. Высветлілася, што амаль стаадсоткавы шанец захварэць маюць толькі два – каціныя і малпы, піша «Медыцына і Навука» са спасылкай на Emerging Infectious Diseases.

Непасрэдна на жывёлах эксперыменты не праводзіліся, навукоўцы вывучалі клеткі з іх дыхальных шляхоў і здольнасць каранавірусу шкодзіць ім. Для доследаў былі ўзятыя клеткі двух відаў кажаноў, вярблюдаў, ламаў, буйной рагатай жывёлы, козаў, трусоў, свіней, сабак, тхароў, котак, макак-рэзусаў. Высветлілася, што ў выпадку заражэння стаадсоткава захварэюць толькі малпы і каты. Пры гэтым навукоўцы нагадалі, што факт перадачы COVID-19 ад чалавека да жывёлы да гэтага часу не вызначаны.

«Атрыманыя звесткі варта браць да ўвагі пры вызначэнні непасрэднай ролі гэтых сысуноў, а таксама блізкіх да іх відаў як рэзервуараў для распаўсюджвання новага каранавірусу», – так растлумачылі навукоўцы неабходнасць падобнага даследавання.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках