18 красавiка 2024, Чацвер, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускім медыкам скароцяць «кавідныя» надбаўкі

1
Беларускім медыкам скароцяць «кавідныя» надбаўкі

Новае распараджэнне Міністэрства аховы здароўя пачынае дзейнічаць з 1 жніўня.

З 1 жніўня пачынае дзеянне новае распараджэнне Міністэрства аховы здароўя аб кавідных выплатах, піша тэлеграм-канал «Белыя халаты».

Тлумачым проста: раней пры працы больш за 1/3 працоўнага часу з COVID, надбаўка медыку давалася за ўвесь працоўны месяц. Новая пастанова рэгламентуе выплату «кавідных» толькі за тыя дні, у якія была праца з COVID.

Беручы да ўвагі тое, як вядзецца падлік выпадкаў і доказ факту працы з каранавіруснымі пацыентамі (дыягназ вызначаны праз ПЛР строга ў дзень звароту, да прыкладу), гэтая магічная схема азначае, што з кавіднымі выплатамі медыкі могуць пачаць развітвацца, а вось з кавіднымі пацыентамі – не.

Дарэчы кажучы, а давайце ўспомнім словы Піневіча пра даплаты, калі мы раней падымалі пытанне таго, што «кавідныя» выплачваюць нядобрасумленна: «Узровень заробкаў медработнікаў надалей павінен быць захаваны на такім самым узроўні, які ён цяпер – падчас пандэміі»

А чаго мы чакалі? У краіне цяпер афіцыйна не да законаў, няўжо мы думалі, што хто-небудзь з гаваркіх галоваў будзе трымаць сваё слова?

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках