19 красавiка 2024, Пятніца, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі абрынуўся чыгуначны мост на Транссібе

13
У Расеі абрынуўся чыгуначны мост на Транссібе
ФОТА: ПРЭС-СЛУЖБА МНС РФ У ЗАБАЙКАЛЬСКІМ КРАІ / ТАСС

Рух цягнікоў давялося спыніць у абодвух напрамках.

У Расеі праз моцныя дажджы ў Забайкальскім краі абрынуўся чыгуначны мост на перагоне Куэнга – Укурэй Транссібірскай чыгуначнай магістралі. Пра гэта ў пятніцу, 23 ліпеня, паведамляе ТАСС са спасылкай на рэгіянальную ўправу МНС РФ.

"23 ліпеня а 9-й (3-я паводле Менска – рэд.) ад аператыўнага дзяжурнага ААТ РЧ атрыманая інфармацыя, што на Транссібірскай чыгуначнай магістралі на перагоне Куэнга – Укурэй, паблізу вёскі Ніжняя Куэнга Срэценскага раёна Забайкальскага краю, у выніку выпадзення вялікіх ападкаў адбылося абвальванне чыгуначнага моста. Загінулых і пацярпелых няма. Рух цягнікоў спынены ў абодвух напрамках", – гаворыцца ў паведамленні.

На месца выехала аператыўная група Срэценскага пажарна-выратавальнага гарнізона і аварыйна-аднаўленчыя цягнікі РЧ.

Праз здарэнне чакаецца затрымка пасажырскага цягніка №12 злучэннем Самара – Уладзівасток.

Чарговыя паводкі ў Забайкаллі пачаліся ў чацвер. Паводле апошніх звестак, падтопленыя парадку 650 дамоў у Чарнышэўскім і Шылкінскім раёнах. Змыта пяць аўтамабільных мастоў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках