19 красавiка 2024, Пятніца, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Безас пабываў у космасе і прапанаваў рэвалюцыйную ідэю

9
Безас пабываў у космасе і прапанаваў рэвалюцыйную ідэю
ДЖЭФ БЕЗАС

Гэта дазволіць палепшыць экалогію на Зямлі.

Заснавальнік Amazon і касмічнай кампаніі Blue Origin Джэф Безас прапанаваў чалавецтву задумацца над тым, каб перамясціць самую небяспечную для навакольнага асяроддзя прамысловасць у космас.

Пра гэта ён сказаў NBC News пасля субарбітальных палётаў на сваёй "турыстычнай" ракеце.

Паводле ягоных словаў, калі глядзець на планету збоку, "ніякіх межаў на ёй няма: гэта адна планета для ўсіх нас, і яна крохкая".

"Вы не ўяўляеце, наколькі тонкая атмасфера, калі глядзець на Зямлю з космасу. Мы жывем у ёй і для нас яна выглядае такой вялікай, што ствараецца адчуванне, быццам бы можна ігнараваць яе і ставіцца да яе дрэнна", – сказаў мільярдэр.

Безас мяркуе, што "трэба ўзяць усю цяжкую прамысловасць і перамясціць яе ў космас".

Самы багаты чалавек у свеце прызнае, што на гэта пойдуць "дзесяцігоддзі і дзесяцігоддзі". Наколькі гэта здзяйсняльна і ці здзяйсняльна ўвогуле, з улікам цэтліка на прадукцыю "з космасу", кіраўнік Amazon змоўчаў. Як адзначылі на рэсурсе, гэта хутчэй была эмацыйная, чым рацыянальная ідэя.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках