29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хунта толькі дадае бензіну ў агонь

3
Хунта толькі дадае бензіну ў агонь
Фота: RFE/RL

Цяпер з імем «сіняпальцага» асацыююцца толькі катастрофы.

Учора верхавод хунты распачаў чарговую спробу растлумачыць, чаму ў Беларусі ўсе павінны жыць дрэнна. Чарга дайшла да ІП, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».

Мы ўжо расказвалі, што ў вярхах варушыліся думкі ўвогуле скасаваць інстытут ІП як такі. Аднак пакуль з гэтай наватарскай ідэяй прытармазілі і пастанавілі проста рабаваць. Раней расказвалі пра лісты, якіх рассылае падатковая. І вось дайшло да практыкі.

Нагадаем, што ў краіне няма ніякіх 12 мільёнаў ІП. Іх усяго блізу 270 тысячаў. Яны заплацілі ў казну 258 млн даляраў падаткаў (гэта блізу 3 адсоткаў ВУП) і сталі ворагамі народа. Прычым парушэнні вышукваюць з 2015 года, калі паводле дзейнага на той момант закона ніхто і нічога не парушаў.

Аднак ніхто не думае пра заўтра. Думкі толькі пра тое, дзе ўзяць грошы хоць бы на двухпакаёвую кватэру для дыпламата і ягонага памочніка. Зразумела, што цяпер хунта не збіраецца абапірацца ні на якія пласты насельніцтва, акрамя АМАПу. А значыць, пенсіі можна не павышаць, заробкі не індэксаваць, а малы, сярэдні і буйны бізнэс проста рабаваць.

Супярэчлівая рыторыка пра тое, што санкцыі то дапамагаюць расціць ВУП, то душаць эканоміку, толькі дадаюць бензіну ў агонь. Рассінхрон не толькі ідзе на ўзроўні ўстановаў, але льецца і проста з вуснаў завадатара ў рамках аднаго інтэрв'ю. Замест зграбных прамоваў пра беларускі эканамічны цуд – блытаныя тлумачэнні. Якім і без таго мінімум веры ў грамадстве. Цяпер з імем сіняпальцага асацыююцца толькі катастрофы – то трансфарматар ірване, то мост абрынецца, то вада з крана ідзе карычневая.

І чым далей хунта будзе будаваць паралельную рэальнасць, тым яшчэ менш будзе ёй веры. Таму што ў людзей ёсць вочы. Зло – яно і ёсць зло. А калі дрэнна – гэта не ёсць добра.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках