25 красавiка 2024, Чацвер, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На сайце Алімпіяды прыбралі мяжу паміж Крымам і астатняй Украінай

4
На сайце Алімпіяды прыбралі мяжу паміж Крымам і астатняй Украінай

Памылку заўважылі 22 ліпеня.

Памылку на інтэрактыўнай мапе, якая адлюстроўвае краіны-ўдзельніцы XXXII летняй Алімпіяды ў раздзеле Olympics Cheer Zone афіцыйнага сайта Гульняў у Токіа, можна было выправіць. Раніцай у пятніцу, 23 ліпеня, мяжа паміж анэксаваным Расеяй паўвостравам Крымам і астатняй часткай Украіны знікла, паведамляе "Нямецкая хваля".

Гэтую мяжу, няправільна пазначаную на афіцыйным сайце Алімпійскіх гульняў, украінскія СМІ заўважылі 22 ліпеня. У той самы дзень МЗС Украіны даручыў амбасадам краіны ў Швэйцарыі і Японіі "разабрацца ў гэтай сітуацыі", паведаміў афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнай установы ў Кіеве Алег Ніколенка.

Абрысы Украіны, якія ўключаюць паўвостраў Крым, былі захаваныя і на афіцыйнай форме ўкраінскай футбольнай зборнай у час Еўра-2020. Тады арганізатары першынства адзначылі, што гэтыя межы з'яўляюцца міжнародна прызнанымі.

Афіцыйнае адкрыццё Алімпійскіх гульняў у Токіа адбудзецца 23 ліпеня. Спаборніцтвы павінны былі прайсці летам 2020 года, аднак былі перанесеныя на год праз пандэмію каранавірусу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках